Навіны Мядзельшчыны

64

Навіны МядзельшчыныНА базе дэндрасада імя С. А. Гомзы адбыўся выязны семінар настаўнікаў геаграфіі школ раёна на тэму “Удасканаленне навучальнага працэсу па геаграфіі праз павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў». Для ўдзельнікаў арганізавалі экскурсію па дэндрасадзе, а затым адбыўся “круглы стол” па ўзгаданай тэме. Яго правяла кіраўнік метадычнага аб’яднання Т. Ф. Грышкевіч. І на заканчэнне былі падведзены вынікі выязнога семінара педагогаў.

ВЫНІКОВА папрацавалі сёлета па нарыхтоўцы сена для грамадскага статка ва УП “Княгінін-Агра”. З 600 тон па плану назапасілі 736, што склала 123 працэнты. На 107 працэнтаў выканана і заданне па назапашванні сенажу, якога княгінінцы заклалі ў траншэі 5384 тоны.

ПРАЦЯГВАЮЦЦА работы на восеньскім палетку. Найбольшай ураджайнасці кукурузы дасягнулі ў ААТ “Занарацкі” — 400 цэнтнераў з гектара. Добра ўра¬дзіла “каралева палёў” і ў акцыянерных таварыствах “Сваткі” — 378 і “Свір-Агра” — 341 ц/га.

АЗІМЫЯ збожжавыя культуры пасеяны ў гаспадарках раёна па стану на 19 верасня на 4194 гектарах, што складае 43,5 працэнта ад задання. Найбольшыя тэмпы трымаюць у ААТ “Мядзельскае аграпрамэнерга”, дзе заданне выканана на 65,8 працэнта. Значна перавалілі таксама за экватар асенняй пасяўной у акцыянерных таварыствах “Зані” (62,5%) і “Будслаўскае” (60,7%).