Навіны Мядзельшчыны

67

Навіны МядзельшчыныУЧОРА ў Мядзельскім гарадскім Доме культуры прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Бруіла ў сэрцы прага творчасці”, прымеркаваная да Дня нараджэння Народнага паэта Беларусі М. Танка. Удзел у праграме прыняла Народная артыстка Рэспублікі Беларусь Марыя Захарэвіч.

У АДКРЫТЫХ акцыянерных таварыствах «Свір-Агра», «Будслаўскае», «Занарацкі» капаюць бульбу. На ўчарашнюю раніцу ў раёне другі хлеб быў убраны на плошчы 44 га.

ВА ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да 120-годдзя з дня нараджэння Паўліны Мядзёлкі — першай выканаўцы ролі Паўлінкі ў спектаклі па аднайменнай п’есе Я. Купалы.КАМАНДА навучэнцаў з ДУА “Гімназія-інтэрнат г. Мядзела” ўвайшла ў склад пераможцаў конкурсу “Творчасць не ведае межаў”, што праходзіў у рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Польшча — Беларусь — Украіна” на 2007-2013 гг.  У складзе дэлегацыі Беларусі яны запрошаны ў Львоў, дзе пройдуць цырымоніі ўганаравання і ўзнагароджання (нашу краіну будуць прадстаўляць 5 каманд).