Навіны Мядзельшчыны

69

Навіны МядзельшчыныНа гэтым тыдні раён наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з мэтай выказаць падзяку абласным і раённым уладам, кіраўнікам арганізацый і ўстаноў за паспяховую арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 400-годдзю прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў. У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Аляксандр Юшкевіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта Ілья Шацько, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка, кіраўнікі шэрагу арганізацый раёна. Намечаны шляхі далейшага супрацоўніцтва мясцовых улад са свяшчэннаслужыцелямі.

У НДЦ «Зубраня» з 3 па 23 верасня праходзіць змена юных выратавальнікаў-пажарных. Гэта — своеасаблівы вынік работы МНС з моладдзю за год. УСТАНОВЫ культуры нашага раёна прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да пачатку навучальнага года. Так, у дзіцячай бібліятэцы-экалагічным цэнтры, цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Танка прайшлі ўрокі па тэме «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!».

11-12 ВЕРАСНЯ супрацоўнікі навуковага аддзела і аддзела па турызму НП “Нарачанскі” разам з гаспадарамі аграсядзіб, прадстаўнікамі мясцовай улады, экспертамі па тэме гісторыка-культурнай спадчыны стануць удзельнікамі майстар-класа і абмяркуюць магчымасці інтэрпрэтацыі культурных ландшафтаў на тэрыторыі Нарачанскага і суседніх рэгіёнаў.