Навіны Мядзельшчыны

130

Навіны МядзельшчыныНавучэнцы гімназіі-інтэрната Мядзела Андрэй Маліноўскі і Арцём Чаўлытка у складзе каманды Мінскай вобласці прынялі ўдзел у першым у Беларусі STEAM-фестывалі ў Гомелі. Працягваўся ён тры дні і быў напоўнены конкурсамі, трэнінгамі, семінарамі. У першы дзень гімназісты ў турніры «РобаФэст-Гомель», у якім удзельнічалі 16 каманд, занялі другое месца. Іх узнагародзілі дыпломам II ступені і каштоўнымі падарункамі. Назаўтра ўдзельнікі спрабавалі свае сілы ў стварэнні 3D-праекта. Увогуле каманда вобласці заваявала 3 дыпломы.

***

У трэцяй летняй змене ў НДЦ «Зубраня» дзеці наведваюць заняткі на мясцовай выратавальнай станцыі. Праводзяцца яны ў рамках акцыі «Лета бяспекі». Дасведчаныя інструктары праводзяць заняткі ў цікавай і пазнавальнай форме. Першымі пазнаёміліся з дзейнасцю выратавальнай станцыі прадстаўнікі 4-га «Ляснога» атрада. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі важны вопыт і запомнілі правілы паводзін на вадзе, паведамляюць з цэнтра.

***

У Мядзельскім музеі народнай славы праходзіць выстава «Свет вялікіх папугаяў». Працягнецца яна па 22 ліпеня.

***

Летась упершыню ў рамках свята возера ў Мядзеле адбыўся “Водны забег”. Пройдзе ён і сёлета — 28 ліпеня. Дыстанцыі для забегаў на возеры Мястра выбраны розныя: ад 250 метраў (для дзяцей) да 5-ці кіламетраў.