Навіны Мядзельшчыны

114

Навіны МядзельшчыныНа перыяд правядзення будаўніча-мантажных работ па вуліцы імя Крупскай з 4 па 13 ліпеня натарыяльная кантора будзе ажыццяўляць прыём насельніцтва па адрасе: вуліца 1 Мая, д. 6 (будынак пракуратуры раёна).

***

Упершыню ў Будслаў ідзе пілігрымка з Росіцы (Верхнядзвінскі раён), у якой прымаюць удзел каля 30 чалавек. За восем дзён яны пераадолеюць больш за 200 кіламетраў.

***

У СПА-цэнтры санаторыя «Прыазёрны» з’явіліся бурштынавыя лежакі. На іх можна адпачыць пасля СПА-працэдур.

***

У НДЦ «Зубраня» адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам Міхаілам Пазняковым і артыстам музычна-гумарыстычнага жанру Сяргеем Краўцом. Дзеці паглядзелі фільм аб жыцці і літаратурнай дзейнасці названага аўтара. Міхаіл Паўлавіч правёў літаратурны конкурс, падчас якога ўдзельнікі змаглі атрымаць у падарунак кнігу з аўтографам. Сяргей Кравец выканаў сумесна з дзецьмі песні, напісаныя на вершы Міхаіла Пазнякова.