Навіны Мядзельшчыны

69

Навіны МядзельшчыныДНЯМІ ля аграгарадка Занарач была запушчана ў эксплуатацыю трэцяя ветраэнергетычная ўстаноўка магутнасцю 1 мегават.

ТРАДЫЦЫЙНЫМ стала правядзенне ў к. п. Нарач культурна-масавых мерапрыемстваў для жыхароў і шматлікіх адпачываючых курорта. У мінулую нядзелю «Нарачанскі кірмаш», падрыхтаваны работнікамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Старлыгскага і Нарацкага СДК, прайшоў на пляцоўцы Зялёнага тэатра. Гледачам была прадстаўлена цікавая канцэртна-забаўляльная праграма, выстава-продаж сувенірнай прадукцыі і многае іншае.

У МІНУЛУЮ суботу на пляцоўцы гарадскога пляжа адбыліся гульні на Кубак раёна па пляжным валейболе. Ва ўзроставых групах да 40 год, 40-49 і звыш за 50 год перамогу святкавалі каманды валейбалістаў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў складзе Андрэя Русака і Юрыя Шукелы, Валерыя Юраманава і Леаніда Шыдлоўскага, Аляксандра Жыхара і Часлава Вярбіцкага.