Навіны Мядзельшчыны

132

Навіны МядзельшчыныУ чацвер школьнікі з Нарацкай СШ №1 і гімназіі-інтэрната Мядзела ўдзельнічалі ў пасяджэнні клуба «Юны дыпламат» у Доме дружбы ў Мінску. Яны сустрэліся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі ў Беларусі Кезбан Нілванай Дарамай.

***

У НДЦ «Зубраня» 26 красавіка стартавала змена «Маршрутамі бяспекі». Яе ўдзельнікамі сталі навучэнцы, якія займаюць актыўную пазіцыю ў руху за бяспеку жыццядзейнасці, удзельнікі
46-га Мінскага абласнога злёту атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. Працягнецца змена да 4 мая.

***

У рамках шостага школьнага дня «Дзень помнікаў і гістарычных мясцін» 21 красавіка ў Цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна адбылося мерапрыемства «Мядзельшчына гістарычная». Яно праходзіла ў форме гульні «Поле цудаў». Зачытвалі апісанне архітэктурных помнікаў раёна, а дзецям трэба было адгадаць, дзе тыя знаходзяцца. А пасля школьнікі адшукалі населеныя пункты на карце. Мерапрыемства пазнаёміла дзяцей з культурнымі славутасцямі роднага краю.

***

З 18 па 20 красавіка гандлёвую марку «Kali Laska» прадстаўлялі на выставе «HoReCa. RetailTech». Яна прысвячалася індустрыі гасціннасці і грамадскага харчавання і праходзіла ў Футбольным манежы Мінска. На стэндзе разыгрывалі чай і сертыфікаты на наведванне «Аптэкарскага саду». Таксама наведвальнікі маглі прыняць
удзел у фотаконкурсе.