Навіны Мядзельшчыны

126

Навіны МядзельшчыныСТРУКТУРНЫЯ змены адбыліся ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (пра гэта расказала галоўны спецыяліст аддзела Ганна Падгол). Утвораны дзяржаўная ўстанова “Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка” (дырэктар Таццяна Нырцова) і дзяржаўная ўстанова культуры “Мядзельскі раённы Цэнтр культуры” (дырэктар Іван Шаранговіч). Першая з устаноў аб’яднала публічныя бібліятэкі Мядзельшчыны, другая — раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр, Дамы культуры і ўстановы клубнага тыпу.

***

ЗА актыўны ўдзел у раённым творчым конкурсе “Педагагічны старт-2017” дыпломамі райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджаны маладыя настаўнікі Павел Гірын і Святлана Папкова (Крывіцкі ВПК д/с-СШ), Кацярына Цюшкевіч (Свірскі ВПК д/с-СШ), Вольга Фешчанка (Нарацкая СШ №1), Паліна Касяк (Мядзельская СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі), метадыст Анастасія Крывашэева (Цэнтр творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна), трэнер-выкладчык Юлія Захарэвіч (Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву раёна) і выхавальнік Яна Шмігельская (Яслі-сад №3 Мядзела). А за рэалізацыю праекта па стварэнні кабінетаў аховы працы, аховы жыцця і здароўя граматай райкама галіновага прафсаюза ўзнагароджаны дырэктар Нарацкай СШ №2 Генадзь Крыштафовіч. Пра гэта паведамляе сайт аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

***

НА абласным маладзёжным форуме, што ў аўторак адбыўся ў Дзяржынску, Мядзельшчыну прадставілі Марына Апанасёнак, Сяргей Багданаў і Аксана Мельнічэнка. Яны прынялі ўдзел у пасадцы “Яблыні міру” (глебу для дрэўца прывезлі дэлегацыі з усіх раёнаў Міншчыны).