У НДЦ “Зубраня” распачаўся тыдзень замежных моў. Падчас тэатральнай пастаноўкі, якой ён адкрыўся, самыя актыўныя і творчыя ўдзельнікі змены ўвайшлі ў ролі такіх знакамітых асоб як каралева Лізавета ІІ, Маргарэт Тэтчэр, Майкл Джэксан, членаў групы “Бітлз” і г. д. Наперадзе таксама шмат захапляльных і цікавых конкурсаў.
***
Пазітыўны настрой адпачываючым з першага наведвання абедзенных залаў ствараюць у санаторыі “Прыазёрны”. Тут правялі рэканструкцыю, якая зрабіла сталовыя стыльнымі, эстэтычна прыемнымі і функцыянальнымі. Акрамя гэтага, повары кожны месяц прыдумваюць новыя фірменныя стравы. Напрыклад, зараз гэта “Гарбуша са свежым перцам у сумесі траў”, прыгатаванне якой трымаецца ў сакрэце.
***
Як паведамілі ў аддзеле загс райвыканкама, у лютым на Мядзельшчыне зарэгістравана 6 шлюбаў. Усяго з пачатку года сем’і стварылі 17 пар.
***
Па інфармацыі азёрнай станцыі “Нарач”, люты стаў крыху халаднейшым за сярэднешматгадовыя значэнні. Ажно на 100С ніжэй за норму адзначыўся і першы вясновы дзень. Гэта стала прычынай таго, што таўшчыня лёду на возеры Нарач, нягледзячы на адлігу, складае 38 см. На ім назіраецца вада, што варта ўлічваць пры перамяшчэнні.