Навіны Мядзельшчыны

114

Навіны МядзельшчыныУ ФІНАЛЕ абласнога этапа Рэспубліканскага турніру каманд Клуба вясёлых і знаходлівых школьнікаў, што прайшоў у Слуцку, лепшай стала зборная нашага раёна. У складзе каманды — вучні Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі і Нарацкай СШ №2. Вялікая заслуга ў перамозе таксама педагогаў-трэнераў Рыгора Хілы, Яўгена Купрэвіча, Ларысы Севярын і гукарэжысёра Кацярыны Падгайскай. Напрыканцы сакавіка зборная Мядзельшчыны выступіць за вобласць на заключным этапе турніру.

***

8 САКАВІКА цэнтральная раённая бальніца будзе працаваць па графіку святочнага дня, 9-га — рабочага, 10-га — па графіку суботы, 11 — па графіку выхаднога дня.

***

ДЗЕСЯЦЬ наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пабывалі ў абласным драмтэатры ў Маладзечне. Спектакль “Ну, вы даёте!” па матывах замежнай класікі пакінуў у іх найлепшыя ўражанні.

***

ЯК паведамілі з цэнтральнай раённай бальніцы, медагляд непаўналетніх, якія не дасягнулі 16-ці гадоў, праводзіцца толькі ў прысутнасці ці з пісьмовай згоды аднаго з бацькоў. Калі ж непаўналетняму больш за 16, неабходнай умовай аказання медыцынскай дапамогі з’яўляецца вусная згода самога пацыента.