Навіны Мядзельшчыны

109

Навіны МядзельшчыныНапрыканцы снежня ў раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа змяніўся старшыня. Зараз яе ўзначальвае Валянціна Стрэж.

Пяць навучэнцаў раёна ў чацвер прынялі ўдзел у галоўным мерапрыемстве рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, якое адбылося ў Палацы Рэспублікі. На галоўнай ёлцы краіны дзяцей павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. А ў мінулую суботу ў Слуцку адбылося абласное дабрачыннае свята з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама Віктара Сірэнкі. Мядзельшчыну на ім прадстаўляла дзіцячая дэлегацыя з 9 чалавек.

Падчас зімовых канікулаў вучні Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі здзейснілі тры экскурсійныя паездкі на завод БелАЗ, які знаходзіцца ў Жодзіне. Дзяцей чакала спецыяльна распрацаваная навагодняя праграма “У свеце гігантаў”. На зваротным шляху школьнікам паказалі святочна прыбраную сталіцу — горад Мінск.

Творча падышлі да стварэння навагодняга настрою ў гастраноме “Галінка бэзу”. Тут абсталявалі святочную фотазону з прыбранай ёлкай, лаўкай і адпаведнай аплікацыяй. Зрабіць арыгінальны фотаздымак можа любы наведвальнік магазіна.