Навіны Мядзельшчыны

72

Навіны Мядзельшчыны29 ЛІПЕНЯ ў Мінск прыбудзе Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і святыня — Крыж Андрэя Першазванага. Урачыстасці прысвечаны 1025-годдзю Хрышчэння Русі. Ад Мядзельскага Благачыння арганізоўваецца паездка паломнікаў у Мінск. Запіс па тэл.: МТС 8-033 665-59-47 і Vel. 8-044 565-59-47.

САНІТАРНАЯ дружына Нарацкага філіяла ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», якая стала сёлета пераможцай раённых спаборніцтваў, нядрэнна зарэкамендавала сябе і на абласных, якія адбыліся ў горадзе Мінску. Нарачанцы занялі там ганаровае 2-ое месца, а ўсяго ў спаборніцтвах бралі ўдзел 23 каманды.МЯДЗЕЛЬСКАЯ дзіцячая бібліятэка-экалагічны цэнтр штомесяц праводзіць выставы твораў-юбіляраў. У ліпені, напрыклад, 50-гадовы юбілей святкуе кніга М. Герчыка «Вецер рве павуціну», 85-гадовы — З. Бядулі «Салавей» і 90-гадовы — Я. Коласа «Новая зямля».

АЎКЦЫЁН па продажы зямельных участкаў у прыватнае карыстанне для будаўніцтва і абслугоўвання ўпершыню прайшоў у Сваткаўскім сельскім Савеце. Жыхарка горада Бабруйска набыла ўчастак у вёсцы Наўры плошчай 0,21 гектара за 18 мільёнаў 228 тысяч рублёў пры кадастравай цане 5 мільёнаў 34 тысячы рублёў.