Навіны Мядзельшчыны

60

Навіны МядзельшчыныМІНІСТЭРСТВА інфармацыі Рэспублікі Беларусь і выдавецкі дом “Звязда” праводзяць творчую акцыю “Пісьменнікі – дзецям”. А распачалі яе ў НДЦ “Зубраня”. Адкрыла сустрэчу першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Пра навінкі выдавецкага дома “Звязда” расказаў яго дырэктар Алесь Карлюкевіч, а рэдактар выдавецтва Вольга Аляксеева пазнаёміла дзяцей са зборнікам аўтарскай казкі. Прыняў удзел у сустрэчы і вядомы празаік, драматург, паэт Генадзь Аўласенка. Адбыўся таксама фінал конкурсу юных чытальнікаў і паэтаў.

НА Мядзельшчыне прыступілі да ўборкі рапсу. З акцыянерных таварыстваў “Свір-Агра” і “Сваткі” у залік дзяржзаказу ўжо паступілі на ААТ “Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў” першыя 60 тон гэтай культуры.ВЫПУСКНІЦА ДУА “Гімназія-інтэрнат г. Мядзела” Юлія Мехавіч у ходзе цэнтралізаванага тэсціравання набрала па матэматыцы максімальную колькасць балаў – 100. Дарэчы, выкладала ў яе гэты прадмет у гімназіі настаўніца А. В. Самуленкава. Добрыя веды паказала дзяўчына таксама па рускай і англійскай мове. А паступаць Юлія думае ў БДЭУ на факультэт “Міжнародныя адносіны”, спецыяльнасць — сусветная эканоміка.

ЖЫХАРУ вёскі Пронькі Мікалаю Венядзіктавічу Блізніку споўнілася днямі 95 год. З гэтай нагоды завіталі да яго старшыня Занарацкага сельвыканкама У. І. Зелянкевіч, культработнікі, прадстаўнікі мясцовай гаспадаркі, дзе працаваў ветэран. Уручылі віншавальную паштоўку, кветкі і падарунак. А яшчэ былі цёплыя, шчырыя словы з пажаданнем юбіляру ўсяго самага найлепшага.