Навіны Мядзельшчыны

69

Навіны МядзельшчыныНА Мядзельшчыне зараз працуюць пяць студэнцкіх атрадаў, якія створаны пры райкаме грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» агульнай колькасцю 56 чалавек. У склад студатрадаў увайшлі школьнікі раёна, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, падалі заяву ў раённы камітэт і прайшлі медыцынскую камісію.

У МЯДЗЕЛЕ праходзіць пленэр рэзчыкаў, у якім прымаюць удзел студэнты кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кіраўнік — Аляксандр Фінскі. На працягу ліпеня студэнты створаць драўляныя скульптуры, якія ў будучым упрыгожаць горад.ЗА чэрвень на Мядзельшчыне з’явілася на свет 21 дзіця. У сям’і Сяргея і Ліліі Шырокіх з Мядзела нарадзіліся двайняты — Уладзіслаў і Павел. За гэты месяц 27 маладых пар заключылі шлюбныя саюзы. І яшчэ адзін паказчык: за чэрвень у раёне памерла 46 чалавек.

НА 21 ліпеня ў Свірскім гарпасялковым Доме культуры запланаваны канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, ансамбля народнай музыкі «Бяседа».

У СТАЎБЦОЎСКІМ раёне праведзены семінар-нарада службаў дзяржтэхнагляду і ДАІ вобласці па пытаннях правядзення дзяржтэхагляду збожжаўборачных камбайнаў. Ад Мядзельшчыны ў ім прынялі ўдзел начальнік раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду Аляксандр Клімовіч і старшы дзяржаўны інспектар ДАІ РАУС Андрэй Крыштафовіч.