Настаўніца першая мая

121

Настаўніца першая маяУ НАШЫМ класе стала добрай традыцыяй віншаваць педагогаў школы з іх прафесійным святам. У гэты дзень не забываем і пра нашу першую настаўніцу Алену Антонаўну Талайка. Яна заўсёды рада сустрэчы з намі, а мы — з ёй. Па пяць дзён у тыдзень на працягу чатырох гадоў мы наведвалі школу, дзе ніколі не сумавалі. Дзякуючы камп’ютару, мультымедыйнай дошцы, што на той час было новай з’явай, а таксама ўласнай фантазіі, урокі педагога не былі падобнымі адзін на адзін. Яны не толькі неслі змястоўную інфармацыю, але і вучылі думаць, разважаць… А колькі разоў Алена Антонаўна суцяшала нас, першакласнікаў, калі мы, бегаючы, разбівалі на перапынках насы ці калені. Настаўніца была для нас другой мамай — любячай, пяшчотнай. З ёй наш клас шмат дзе пабываў. Незабыўныя былі паездкі ў Мінск, дзе мы хадзілі ў тэатр. А як цікава было падчас экскурсіі на “Лінію Сталіна”! Пасля выпуску нашага настаўніца ўзяла сабе іншы клас, з якім таксама развіталася. Зараз у яе зноў новыя вучні. Аднак мы дагэтуль сумуем па нашай першай настаўніцы і вельмі спадзяёмся, што яна будзе намі з часам ганарыцца.

Аліна ВАЙЦЯХОВІЧ.

Вучаніца 9 “А” класа Нарацкай СШ №2.