Настаўнік гісторыі Уладзімір СЕРАДЗІНСКІ дзеліцца уражаннямі ад “Вялікай размовы з Прэзідэнтам”

453

Уладзімір СЕРАДЗІНСКІ, настаўнік гісторыі Старагабскага ВПК дзіцячы сад-СШ і Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі:

Настаўнік гісторыі Уладзімір СЕРАДЗІНСКІ  дзеліцца уражаннямі ад “Вялікай размовы з Прэзідэнтам”

— З цікавасцю глядзеў па тэлебачанні “Вялікую размову з Прэзідэнтам”. Уразіла шматграннае кола пытанняў, на якія шчыра і аргументавана адказаў лідар беларускай дзяржавы, а таксама працягласць размовы. Былі закрануты практычна ўсе сферы жыцця, атрыманы каментарыі на хвалюючыя праблемы.

З вышыні пражытых гадоў мяне як гісторыка цікавяць многія пытанні. І, найперш, наконт развіцця дзяржавы, адносін з суседзямі, каму даручым працягваць нашу справу, у якія рукі аддадзім будучыню Беларусі?

Памятаю, як яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гадоў мінулага стагоддзя на Мядзельшчыне прымалі дэлегацыю на чале з амерыканскім кангрэсменам. Пасля сустрэчы з працоўным калектывам тагачаснага піянерскага лагера “Зубраня” адбылася размова, як цяпер модна казаць, без гальштукаў. Падчас яе госцю са Злучаных Штатаў Амерыкі было зададзена пытанне: “Як будзе развівацца свет пасля распаду Савецкага Саюза?” На што ён з пыхай адказаў: “Мы (ЗША. — Рэд.) — хозяева мира. И этим всё сказано”. Усе гэтыя гады я знаходзіўся пад гнётам пачутых некалі слоў. І калі наш Прэзідэнт, выказваючыся пра ЗША, падкрэсліў: “Очнитесь, вы уже не гегемон”, адчуў сапраўднае задавальненне. Скажаце, чаму? Ды ўсё проста. Парадавала, што ў нашай краіне ёсць лідар, які смела і адкрыта раставіў ўсе кропкі над “і”, заявіўшы пра сітуацыю, якая склалася ў свеце.

Хачу закрануць і яшчэ адну важную тэму. Адразу ўзгадаю даўні выпадак са свайго жыцця, праўда, яшчэ з савецкага перыяду. Як адна партыйная чыноўніца адмовілася на маю прапанову падвезці старэнькую бабулю, што сустрэлася па дарозе. Давялося тады пачуць: “Это отработанный продукт истории…” Словы гэтыя прагучалі як абраза пажылога чалавека, і слухаць іх было крыўдна. Ці не таму ад таго даўняга выпадку па сёння мяне не толькі цікавіў, але і хваляваў працэс змены пакаленняў. Затое падчас “Вялікай размовы з Прэзідэнтам” з радасцю пачуў наступнае выказванне Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі: “Новое поколение, которое сейчас приходит, оно не должно выбросить на обочину старшее поколение. Этот опыт всегда пригодится”.

У ходзе «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» атрымаў для сябе адказы на ўсе пытанні, якія цікавяць. А разам з тым канчаткова ўпэўніўся, што не зважаючы ні на што наша краіна спраўляецца з праблемамі і задачамі, якія паўстаюць, і працягвае жыць!

Запісала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.