Нашы азёры — на другім месцы ў рэйтынгу лепшых месцаў для летняга адпачынку ў Беларусі

352

возера Глубелька/ фото Аляксандра ВысоцкагаІнтэрнэт-парталы  TUT.BY і TIO.BY пазнаёмілі беларусаў з лепшымі, на іх погляд, месцамі для летняга адпачынку ў нашай краіне. Заканамерна, што ў дзесятцы лепшых аказалася возера Нарач. Праўда, яно ацэньвалася разам з прыродным комп­лексам «Блакітныя азёры». Стваральнікі рэйтынгу растлумачылі свой пункт погляду так: «Безумоўна, і Нарач, і Блакітныя азёры заслугоўваюць асобных прыступак на п’едэстале. Аднак многім турыстам атрымліваецца сумясціць адпачынак на гэтых азёрах, што дазволіла нам, у сваю чаргу, аб’яднаць іх». Дык вось, Нарач разам з Блакітнымі азёрамі апынуліся на другой пазіцыі. А лепшым месцам для адпачынку прызналі Браслаўскія азёры.

В. Аляксандраў.