Наша зямлячка ўвайшла ў склад абласной каманды па спартыўным скалалажанні

196

Па выніках адборачных збораў Люба Пісарчык, якая навучаецца ў аб’яднанні па інтарэсах «Скалалажанне» (педагог — Таццяна Сянько) Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна, увайшла ў склад абласной каманды па спартыўным скалалажанні (боўлдэрынг).

Люба прыме ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах 10-12 сакавіка, паведаміла дырэктар Цэнтра Валянціна Ярмольчык.

Фота забяспечана Цэнтрам творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна