«Нарачанскую зару» адзначылі на абласным конкурсе на лепшае асвятленне дзейнасці выратавальнікаў

220

У Мінскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях сёння, 19 ліпеня, адбыўся семінар з прадстаўнікамі СМІ. На ім падвялі вынікі працы выратавальнікаў, абмеркавалі пытанні аператыўнага інфармавання грамадзян і фарміравання культуры бяспекі.

Таксама падвялі вынікі абласнога конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і прапаганды бяспекі жыццядзейнасці.

Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «За аператыўнасць і аб’ектыўнасць» адзначана «Нарачанская зара». А дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Лепшы аўтар» — адказны сакратар газеты Наталля Лісіцкая. Узнагароды ўручыў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Сяргей Лапановіч.

Фота minobl.mchs.gov.by