Надвор’е даруе сюрпрызы

187

resize-of-pb230057СЁЛЕТНЯЯ зіма багатая на тэмпературныя рэкорды. Надта марозны выдаўся студзень. Адхіленні ад нормы дасягалі ажно 17 градусаў (зразумела, у меншы бок). Напрыклад, 27 студзеня сярэднясутачная тэмпература складала 24,3 градуса марозу пры шматгадовай норме -7,2ОС. І яшчэ адзін факт. У сярэдзіне мінулага тыдня вышыня снегу на Мядзельшчыне была найвышэйшая ў рэспубліцы. На азёрнай станцыі «Нарач» 2 лютага зафіксавалі паказчык у 50 сантыметраў.