Загадам генеральнага дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаблдарбуд” ад 4 верасня гэтага года начальнікам філіяла “ДРБУ № 133” прызначаны І. В. Малевіч.
Ігар Васільевіч МАЛЕВІЧ
НАРАДЗІЎСЯ ў 1984 годзе ў вёсцы Баравыя Мядзельскага раёна. Адукацыя — вышэйшая, у 2007 годзе закончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, а ў 2008 — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых накірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі БНТУ. Спецыяльнасць па адукацыі — аўтамабільныя дарогі, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці. Пасля вучобы працоўную дзейнасць пачынаў у ліпені 2007 года майстрам філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ № 133”, а са жніўня 2010 года і да прызначэння на пасаду начальніка — галоўным інжынерам гэтага філіяла.