На выхадных на Мядзельшчыне зафіксавалі тры выпадкі загарання сажы ў дымаходзе

301

Паведамленне аб тым, што ў аграгарадку Сырмеж Занарацкага сельскага савета загарэлася сажа ў дымаходзе аднаго з прыватных домаўладанняў паступіла выратавальнікам Мядзельшчыны ў 21 гадзіну 13 хвілін 26 сакавіка.

Наступнае паведамленне не прымусіла сябе чакаць – ужо ў 23 гадзіны 11 хвілін 26 сакавіка паступае аналагічнае паведамленне з аграгарадка Старыя Габы Слабадскога сельскага савета.

Але і на гэтым не закончылася – паведамленне аб загаранні сажы ў дымаходзе паступае з аграгарадка Сваткі а палове трэцяй ночы 27 сакавіка.

Ва ўсіх трох выпадках далейшага развіцця загарання ўдалося пазбегнуць, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына КАРАПЕЦЯН.

На выхадных на Мядзельшчыне зафіксавалі тры выпадкі загарання сажы ў дымаходзе