На возеры Мястра 26 лютага пройдуць спаборніцтвы па спартыўнай лоўлі рыбы

103

На возеры Мястра 26 лютага запланавана правесці спаборніцтвы па спартыўнай лоўлі рыбы ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Месца збору — ля Мядзельскай выратавальнай станцыі. Рэгістрацыя ўдзельнікаў да 8:00, а пасля пачнуцца спаборніцтвы.

Яны адбудуцца пры спрыяльных умовах надвор’я, паведамілі з фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com