На свята Божага Нараджэння

323

На свята  Божага Нараджэння«Хрыстос прыходзіць у кожны дом!» — пад такой назвай у раённым Цэнтры культуры прайшло свята для выхаванцаў нядзельнай школы прыхода храма Святой Жываначальнай Тройцы Мядзела. Яно прысвячалася святу Божага Нараджэння.
Дзеці расказвалі вершы, выконвалі песні, удзельнічалі ў гульнях. Малодшая група школы паказала пацешную сцэнку. На свята запрасілі не толькі выхаванцаў нядзельнай школы, але і іх бацькоў, бабуль і прыхаджан храма. Са словамі віншаванняў выступіў настаяцель храма протаіерэй Ігар Шалуха і ўручыў кожнаму з выхаванцаў падарункі, якія былі сабраныя на ахвяраванні вернікаў. Свята атрымалася на славу, усе засталіся вельмі задаволеныя.
Дарэчы, у гэтым годзе ўпершыню вакальная група нядзельнай школы выканала калядныя спевы падчас начной Літургіі ў храме.

А. Малько.
Кіраўнік нядзельнай школы.
На здымку: удзельнікі свята з айцом Ігарам.
Фота Аляксандра Высоцкага.