На прыпынку “Плошча Шаранговіча” ў райцэнтры ўстанавілі моўны гукавы інфарматар

212

ГЭТА тэхнічнае прыстасаванне дапаможа арыентавацца ў прасторы інвалідам па зроку. Моўны гукавы інфарматар — частка навігацыйнай сістэмы “Крокі на гукі”. Каб карыстацца ёй, трэба спампаваць на смартфон бясплатны мабільны дадатак BuzzPoint.

Прынцып дзеяння сістэмы просты: аб’ект, абсталяваны моўным інфарматарам, можа падаваць гукавы сігнал пра сваё месцазнаходжанне, і на гэты гук чалавек з аслабленым зрокам будзе арыентавацца. Гукавы сігнал падаецца пасля таго, як карыстальнік актывуе праз мабільны дадатак BuzzPoint.

На прыпынку “Плошча Шаранговіча” ў райцэнтры ўстанавілі моўны гукавы інфарматар