На пажары ў Нарэйшах загінулі людзі

985

25 ліпеня ў абедзенны час адбыўся пажар у дачным доме ў вёсцы Нарэйшы Свірскага сельскага савета. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, убачылі, што з-пад даху хаты ідзе густы дым. Яны прынялі неабходныя меры, каб патушыць яго.

І ўсё ж агнём поўнасцю знішчана страха дачнага дому з гаспадарчай пабудовай, закурадомлены сцены, пашкоджана маёмасць. Крыху пазней, пры разборцы абгарэлых канструкцый пад заваламі знайшлі гаспадара і яго сябра без прыкмет жыцця.

Прычыну ўзнікнення пажару вызначыць райаддзел Следчага камітэта на падставе заключэнняў адпаведных экспертыз, паведамляе інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Ірына Карапецян.

На пажары ў Нарэйшах загінулі людзі