29 ліпеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне старшынёй Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Прановіча.
Сёння, 30 ліпеня, на пазачарговай 28-й сесіі Мядзельскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання Аляксандр Прановіч быў зацверджаны на пасадзе старшыні раённага выканаўчага камітэта.
***
Аляксандр Васільевіч ПРАНОВІЧ
Нарадзіўся ў 1979 годзе ў г. Мар’іна Горка. У 2005 годзе закончыў Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь, у 2014 — камандны факультэт гэтай вышэйшай навучальнай установы, а ў 2020 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасці па адукацыі: “папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”, “кіраванне ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый”, “дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія”. Працоўную дзейнасць пачынаў у 1999 годзе пасля заканчэння Гомельскага сярэдняга пажарна-тэхнічнага вучылішча МУС Рэспублікі Беларусь начальнікам каравула ваенізаванай пажарнай часці №3 саўгаса “Чырвонагвардзейскі” атрада ваенізаванай пажарнай службы № 17 Пухавіцкага раёна. З 2001 па 2007 год займаў пасаду намесніка начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Пухавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, пасля адзінаццаць год узначальваў Пухавіцкі РАНС. З 2018 года па апошні час быў старшынёй Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў.
Жанаты, у сям’і выхоўваецца двое дзяцей.
Фота gorka.by