На Нарацкі сельскі ўчастак завіталі прадстаўнікі Нарацкага вытворчага ўчастка Маладзечанскага малочнага камбіната

123

У другі дзень датэрміновага галасавання па рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь на Нарацкі сельскі ўчастак для галасавання №9 дружна завіталі прадстаўнікі мужчынскай паловы Нарацкага вытворчага ўчастка Маладзечанскага малочнага камбіната. Ажно 11 чалавек.

Мужчын у свята моцных духам — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — прывяло на ўчастак для галасавання жаданне ў міры і спакоі жыць на роднай зямлі.