На месцы расстрэлу сям’і Чарняўскіх

65

На месцы расстрэлу сям’і ЧарняўскіхРОЎНА 70 гадоў таму 15 снежня фашысты расстралялі ў вёсцы Мікасецк сям’ю Чарняўскіх, якая дапамагала партызанам. Ахвярамі захопнікаў сталі Уладзімір і Гелена са сваімі дзецьмі: пятнаццацігадовым сынам Лявонам і трохгадовай дачкой Алай.

З нагоды сумнай даты ў населеным пункце адбыўся мітынг. На яго каля помніка загінуўшым сабраліся аднавяскоўцы, вучні Слабодскай сярэдняй школы імя А. Гурыновіча на чале з бібліятэкарам Ліліяй Віктараўнай Нехвядовіч.

Мерапрыемства адкрыла старшыня Слабодскага сельскага выканаўчага камітэта Антаніна Пятроўна Крыўко. Перад прысутнымі выступіў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Трафімавіч Чарняўскі, які быў сведкам тых жудасных падзей. Гучаў рэквіем у выкананні школьнікаў. У знак памяці аб мірных жыхарах, якія сталі ахвярамі фашызму, былі запалены лампадкі. У хвіліне маўчання прысутныя схілілі галовы перад членамі сям’і Чарняўскіх, якія 70 гадоў таму былі забіты ворагамі, а ў іх асобе і перад усімі бязвінна загубленымі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Аліна ПАЎЛАВА.

Вучаніца 8 класа Слабодскай сярэдняй школы імя А. Гурыновіча.