На Мядзельшчыне летась з’явілася на свет 143 дзіцяці

541

Усяго ў раёне у 2022 годзе з’явілася на свет 78 хлопчыкаў і 65 дзяўчынак.

У 48 сем’ях гэтыя словы прагучалі ўпершыню, 52 сям’і сустракалі другое дзіця, на 27 павялічылася колькасць шматдзетных сямей у раёне са з’яўленнем трэцяга дзіця, у дзесяці сем’ях радаваліся з’яўленню чацвертага дзіцяці, у 2 сем’ях нарадзілася пятае дзіця, у трох – шостае, а вось адна сям’я вырашылася на сёмае дзіця.

Адна сям’я атрымала ў дар ад лёсу адразу пару немаўлят.

Галіна Калмук, начальнік аддзела загс.