У вёсцы Бонда казляня ўвалілася ў закінуты калодзеж — дапамаглі выратавальнікі (відэа)

160

КАЗЛЯНЯ ўвалілася ў закінуты калодзеж у вёсцы Бонда (Сваткаўскі сельсавет). Самастойна дастаць яго гаспадыня не здолела, таму патэлефанавала па нумары 101.

З пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Мядзела на дапамогу выехалі дзве аўтацыстэрны. Пажарны Вадзім Маляёнак па драбіне спусціўся ў калодзеж, дастаў казляня і перадаў гаспадыні. Кіраваў выратавальнай аперацыяй начальнік каравула Аляксандр Шчыраў.

Пра гэта паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.