На Мядзельшчыне часова забаронена наведваць лясы

428

У сувязі з устанаўленнем 4-га класа пажарнай небяспекі на Мядзельшчыне з 19 жніўня ўведзена забарона на наведванне лясоў.

ЗАБАРОНЕНА:
• знаходзіцца ў лясах (за выключэннем турыстычных аб’ектаў, у тым ліку абуладкаваных ва ўстаноўленым парадку месцаў адпачынку);
• уязджаць у лясы на транспартных сродках (за выключэннем лясных дарог, якія вядуць да турыстычных аб’ектаў, у тым ліку абуладкаваных ва ўстаноўленым парадку месцаў адпачынку).

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com