На аб’ектах раёна

63

На аб’ектах раёнаНА ШЭРАГУ аб’ектаў раёна прамысловага і жыллёвага прызначэння шчыруюць і будаўнікі Мядзельскага ПМС. Найперш — на ўзвядзенні жывёлагадоўчага комплексу на ферме «Міціненты» ААТ «Занарацкі», вядуць рэканструкцыю фермаў «Лотва» ААТ «Мядзельскае аграпрамэнерга» і «Новікі» ААТ «Сваткі», рамантуюць кароўнік у ПСГ «Дзягілі». Будуюць таксама 8-кватэрны жылы дом у гарадскім пасёлку Свір. І ўжо здадзены — 24-х кватэрны па вуліцы Чырвонаармейскай у райцэнтры, навасёламі якога стануць у асноўным работнікі прадпрыемства. А ўзводзіла яго брыгада прараба В. В. Каралёнка.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымку: члены брыгады В. В. Каралёнка: газаэлектра¬зваршчык А. В. Супрун і рабочы С. У. Карніцкі на аб’екце.

Фота Ігната Лубнеўскага.