Мядзельшчына папоўнілася дастойнымі кадрамі

77

Мядзельшчына папоўнілася дастойнымі кадраміМАЛАДОСЦЬ ва ўсе часы ўносіла і працягвае ўносіць зараз у звыклае штодзённае жыццё штосьці новае і адметнае. І гэта заканамерна. Бо менавіта за пакаленнем, якое нясе ў сабе сілу, энтузіязм, надзею і імкненне да нязведаных вышынь, — будучыня: і нашага сінявокага краю, і ўсёй краіны.

Сёлета на Мядзельшчыну прыбылі на працу 162 маладыя спецыялісты. Усе яны ўладкаваны на работу ў розныя галіны народнай гаспадаркі. У тым ліку 8 — ва ўстановы адукацыі, 29 — аховы здароўя, 5 — культуры, 9 — гандлю і бытавога абслугоўвання, 35 — у арганізацыі аграпрамысловага комплексу. Акрамя таго, 52-ма спецыялістамі папоўніўся НДЦ “Зубраня”.Нядаўна прадстаўнікі маладога пакалення, якім даверана адказная місія прымнажаць багацці цудоўнай Мядзельшчыны — краю маляўнічых азёр і шчырых, руплівых людзей, — сабраліся ў гарадскім Доме культуры. Каб пачуць адказы на цікавячыя пытанні, атрымаць карысныя парады, бліжэй пазнаёміцца адзін з адным, а таксама са славутасцямі нашага райцэнтра.

Мядзельшчына папоўнілася дастойнымі кадраміНапачатку прысутных шчырымі словамі прывітала вядучая — рэжысёр раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Кацярына Купрэвіч. Яна ж прадставіла ім прысутных гасцей. Першай да маладога пакалення звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Яна адзначыла, што такога цудоўнага, непаўторнага куточка, як наша Мядзельшчына, на Міншчыне няма. Тут будуюцца дамы, добраўпарадкуюцца населеныя пункты, ёсць Нацыянальны парк “Нарачанскі”, іншыя славутыя мясціны, жывуць добрыя, шчырыя людзі. Больш за 3000 розных мерапрыемстваў праведзена за гэты год. Вядома, ёсць і негатыўныя моманты. Праблемай з’яўляюцца сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечных умовах, калі пры жывых бацьках хлопчыкі і дзяўчынкі становяцца сацыяльнымі сіротамі. Даводзіцца працаваць з грамадзянамі, якія вярнуліся з лячэбна-працоўных прафілакторыяў, з месцаў пазбаўлення волі. Але ж не адразу яны такімі сталі…Мядзельшчына папоўнілася дастойнымі кадрамі

— Якую дарогу выберыце вы — залежыць ад вас, — падкрэсліла Іна Іванаўна. — Мне хочацца, каб вы актыўна ўдзельнічалі ў грамадска-палітычным жыцці раёна, ва ўсе справы і пачынанні ўносілі іскрынку, свае веды аддавалі Мядзельскай зямлі. І, вядома, засталіся тут, прыжыліся і рабілі ўсё магчымае, каб азёрны край і надалей квітнеў і развіваўся.

Мядзельшчына папоўнілася дастойнымі кадраміЗатым было прадастаўлена слова спецыялістам розных службаў. У прыватнасці, на пытаннях крэдытавання названай катэгорыі грамадзян засяродзіла ўвагу прысутных вядучы спецыяліст сектара крэдытавання насельніцтва Цэнтра банкаўскіх паслуг № 619 у г. Мядзел філіяла № 601 ААТ “ААБ “Беларусбанк” г. Маладзечна Дар’я Жанеўская. Наконт правільнага вырашэння жыллёвага пытання слушныя парады даў галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандр Варановіч. На пытаннях юрыдычнага зместу акцэнтаваў увагу загадчык юрыдычнага сектара кіраўніцтва справамі райвыканкама Аляксей Купрэвіч. Напрыканцы сустрэчы ў зале да маладых спецыялістаў звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Красоўская, якая пазнаёміла іх з далейшай праграмай мерапрыемства. Пазнавальную інфармацыю, якая датычыць нашага раёна, прысутныя маглі пачарпнуць таксама з тэматычных банераў, Мядзельшчына папоўнілася дастойнымі кадраміустаноўленых у фае гарадскога Дома культуры.

У музеі Народнай славы маладых спецыялістаў сустрэлі ў шляхецкіх строях супрацоўнікі ўстановы і павял

і расказ аб тым, як яны, паслядоўніцы старажытнагрэчаскай музы гісторыі — Кліо, захоўваюць гісторыю пра мінулае і сучаснае Мядзельскай зямлі, услаўляюць родную старонку, людзей, якія нарадзіліся тут, атрымалі павагу і гонар сваёй Бацькаўшчыны. Гучаць вершаваныя радкі:

“Музей дастойны і багаты

Пабудаваны ў стылі

беларускай хаты.

Разныя бэлькі,

керамічныя пано

Ствараюць хатняе цяпло…

рэчы побыту сялян,Ёсць адзенне беларусаў,

А таксама дакументы,

ручнікі, канечне, збан”.

Юнакі і дзяўчаты ў працэсе экскурсіі знаёмяцца з падзеямі Першай сусветнай вайны на Мядзельшчыне, са знакамітай Нарачанскай аперацыяй, дзякуючы якой была адцягнута ўвага войскаў кайзераўскай Германіі ад французскай крэпасці Вердэн і спынены іх шлях на Парыж. Незабыўныя ўражанні пакінула таксама ў многіх зала Вялікай Айчыннай вайны, якая паказвае гісторыю развіцця партызанскага руху ў азёрным краі. Вёўся аповед пра партызанскую брыгаду імя Варашылава, на базе якой у

Нарачанскіх лясах дыслацыраваліся падпольныя Вілейскія абкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, дзейнасць іншых партызанскіх атрадаў, пра геро

Мядзельшчына папоўнілася дастойнымі кадрамі

йскі загінуўшых салдат і партызан, пра мірных жыхароў, якія былі забіты, закатаваны, спалены карнікамі і іх дапамагатымі, пра разбураныя і спаленыя ворагамі населеныя пункты… І, вядома, пра тое, якой дарагой цаной нам дасталася Вялікая Перамога.

Цікавую інфармацыю можна было пачарпнуць таксама ля экспазіцый: “Рыбакова хата”, народнай творчасці, прысвечаных Мядзельскай міліцыі, воінам-інтэрнацыяналістам, знакамітым людзям Нарачанскага краю, рэлігійным канфесіям — мусульманскай, іудзейскай, праваслаўнай, каталіцкай. Мяркую, што пачутае і ўбачанае закранула душы прысутных, пакінула незабыўны след у іх сэрцах.

Змястоўнай была таксама экскурсія ў музей вылічальнай тэхнікі гімназіі-інтэрната г. Мядзел, створаны энтузіястам, настаўнікам інфарматыкі названай установы Вячаславам Саўчыкам. Заўважыла, з якой цікавасцю маладыя спецыялісты слухалі Вячаслава Станіслававіча, разглядалі музейныя экспанаты, дзівіліся іх разнастайнасці.

Пацікавілася ў педагога-арганізатара НДЦ “Зубраня” Аляксандра Здановіча яго ўражаннямі ад убачанага і пачутага. “Такія мерапрыемствы вельмі патрэбныяя, — адзначыў Аляксандр. — Маладым спецыялістам няпроста арыентавацца ў вялікім патоку інфармацыі, а тут можна было проста задаць цікавячае пытанне і тут жа атрымаць на яго адказ. А яшчэ прадстаўнікі службаў, якія прысутнічалі на сустрэчы, далі нам свае тэлефоны, што, у выніку неабходнасці, дазволіць у любы час з імі звязацца і пракансультавацца па тым ці іншым пытанні. Шмат уражанняў пакінуў музей Народнай славы. Я з адпачываючымі ў “Зубраняці” дзецьмі тут ужо бываў неаднойчы, але мне ўсё роўна вельмі спадабалася экскурсія, якая суправаджалася музыкай, вершамі, пранікнёнымі празаічнымі радкамі. Быў проста ў захапленні ад музея вылічальнай тэхнікі ў гімназіі-інтэрнаце г. Мядзел. Нічога падобнага раней не бачыў. Мяркую, што не мне аднаму гэта было карысна іМядзельшчына папоўнілася дастойнымі кадрамі цікава”.

Наведалі таксама юнакі і дзяўчаты сквер на скрыжаванні вуліц Юбілейная і 17 верасня, дзе адкрыты памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам, якія выконвалі свой воінскі абавязак. Ён узведзены як даніна памяці тым хлопцам, якія не вярнуліся з поля бою, загінулі на чужой зямлі, і ў гонар тых, што сёння дастойна працуе на розных участках вытворчасці на карысць грамадства. Даведаліся ад прысутных там афганцаў на чале са старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрыем Мяркулавым, прадстаўнікоў райваенкамата, раённай аргані¬зацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”, што ў недалёкім будучым з’явіцца ў скверы яшчэ пастамент баявой машыны дэсанту, сімвалізуючы мужнасць абаронцаў Айчыны розных гадоў. Маладыя людзі хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць юнакоў, загінуўшых пры выкананні інтэрнацыянальнага воінскага абавязку, а таксама рана пайшоўшых з жыцця афганцаў, усклалі ля памятнага знака кошык з кветкамі.

Пабывалі яны таксама ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Мядзел”, пазнаёміліся з яго работай, аказваемымі паслугамі. Па заканчэнні мерапрыемства маладыя спецыялісты раз’ехаліся дадому. Мяркую, што яны ўпэўніліся, якія вялікія надзеі на іх ускладае кіраўніцтва раёна. І, вядома, поўныя сіл, энергіі, кожны на сваім рабочым месцы змогуць прадэманстраваць, на што варты, і тым самым даказаць, што за моладдзю — будучыня раёна, нашай роднай Беларусі.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

На здымках: 1. Удзельнікі мерапрыемства ў музеі Народнай славы; 2. Ля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам Вольга Зянько і Аляксандр Здановіч; 3. Надзея Крывенькая і Павел Лапцік у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры «Мядзел».

Фота Георгія Прысмакова.