Мядзельшчына актыўна прымае ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Рэспублікі Беларусь 28 склікання

123

Мядзельшчына актыўна прымае ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Рэспублікі Беларусь 28 скліканняВераснёўскі ўчастак для галасавання №2 размяшчаецца ў будынку гімназіі-інтэрната г. Мядзел. На гадзінніку роўна восем. Тут усё гатова да прыёму выбаршчыкаў: апячатаны урны, раскладзены на сталах  спісы, падрыхтаваны бюлетэні. Прысутнічаюць назіральнікі, накіраваныя для ажыццяўлення кантролю за ходам выбарчай кампаніі.

Мядзельшчына актыўна прымае ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Рэспублікі Беларусь 28 склікання

У ліку першых на ўчастак для галасавання завітаў Уладзімір Вяршыла. Другой галасавала Анастасія Ермаковіч. Жанчына прызналася, што заўсёды прымае актыўны ўдзел у выбарах. Не абыякава ёй, хто ж будзе прадстаўляць інтарэсы простых людзей у мясцовай уладзе, вырашаць набалеўшыя праблемы. Падарункі ад старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Вячаслава Клімовіча атрымалі першы і другі галасуючыя. Атрымае падарунак і той, хто прагаласуе па ліку васямнаццатым.

Мядзельшчына актыўна прымае ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Рэспублікі Беларусь 28 склікання

Працаваў з самай раніцы і буфет. Прымала наведвальнікаў прадавец Наталля Герасімовіч.

На здымках: галасуе Анастасія Ермаковіч; у буфеце працуе Наталля Герасімовіч.