Мядзельчане адзначаны ўзнагародамі ЦК БРСМ

203

Дэлегацыя Мядзель­шчыны прыняла ўдзел у справаздачна-выбарнай канферэнцыі абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У яе складзе было 10 чалавек. На мерапрыемстве грамату ЦК маладзёжнай арганізацыі ўручылі Таццяне Трэньковай. Па­дзякай быў адзначаны начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях А. А. Каркоцкі — за садзейнічанне ў рабоце БРСМ. Паглядзелі ўдзельнікі канферэнцыі і канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады. Паводле  www.narachanka.by