Землякі актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі абласнога праекта “Міншчына. Прафсаюз. Адукацыя. 100 год разам”

257

Мядзельская раённая прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прымае актыўны ўдзел у рэалізацыі абласнога праекта “Міншчына. Прафсаюз. Адукацыя. 100 год разам”. У рамках яго толькі на пазамінулым тыдні накіраваны матэрыялы, якія апавядаюць пра гісторыю развіцця адукацыі азёрнага краю, заслужаных настаўнікаў БССР і ўзнагароджаных урадавымі ўзнагародамі, пра сямейныя дынастыі і пра сённяшніх педагогаў, якія годна служаць абранай прафесіі.

Значнае месца адведзена таксама інфармацыі пра развіццё прафсаюзнага руху галіны, арганізацыю сацыяльнага партнёрства, пра акцыі і ініцыятывы, у якіх актыўна ўдзельнічаюць педагогі Мядзельшчыны.

Акрамя таго, рыхтуюцца матэрыялы ў рубрыку “Прафсаюз у асобах”.