Мядзяльчане ўдзельнічалі ў фінале абласнога чэмпіянату па гульні КВЗ сярод педагагічных работнікаў

431

У Вілейцы 27 красавіка прайшоў абласны чэмпіянат па гульні КВЗ сярод педагагічных работнікаў «На адной хвалі».

Да гэтага з камандаў раёнаў Міншчыны ў завочным туры выбралі шэсць лепшых каманд, якія і прынялі ўдзел у фінале. Сярод іх была і каманда ўстаноў адукацыі Мядзельскага раёна «Вугор. Пад футрам».

Гульня складалася з чатырох конкурсаў. У выніку Гран-пры заваявала каманда з Маладзечна.

Мядзяльчан узнагародзілі Кубкам і дыпломам. Удзельнікі журы адзначылі самабытнасць і арыгінальнасць нашай каманды.

Мядзяльчане ўдзельнічалі ў фінале абласнога чэмпіянату па гульні КВЗ сярод педагагічных работнікаў Мядзяльчане ўдзельнічалі ў фінале абласнога чэмпіянату па гульні КВЗ сярод педагагічных работнікаў

 

 

Фота забяспечана ўдзельнікамі каманды і t.me/moiroby