​У аўторак навучэнцы 9-11 класаў устаноў адукацыі горада наведалі Мядзельскую цэнтральную раённую бальніцу. Прафарыентацыйнае мерапрыемства арганізавала ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама.

— Вучні пазнаёміліся з Мядзельскай ЦРБ, ім расказалі пра розныя спецыяльнасці і пра магчымасці навучання па мэтавым накіраванні, азнаёмілі з навучальнымі ўстановамі, у якіх рыхтуюць спецыялістаў дадзенага профілю, —  паведаміла галоўны спецыяліст сектара занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Шастаковіч.

Мядзельскія вучні знаёміліся з прафесіяй медыкаМядзельскія вучні знаёміліся з прафесіяй медыка

Фота забяспечана Наталляй Шастаковіч