Мядзел прымаў спаборніцтвы па пляжным валейболе

95

На базе Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прайшлі Алімпійскія дні моладзі Мінскай вобласці па пляжным валейболе сярод юнакоў і дзяўчат 2005-2006 гадоў нараджэння і маладзейшых. 

У выніку ў асабістым заліку прадстаўнікі Салігорскага раёна перамаглі ў юнакоў, а ў дзяўчат не было роўных валейбалісткам з Маладзечаншчыны.

Сярод нашых землякоў лепшы вынік у каманды ў складзе Цімафея Крыловіча і Канстанціна Канопкі. Яны занялі пятае месца, паведаміў дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак.

 

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com