Мядель на WRO-2018 в Таиланде

114

Мядель на WRO-2018 в ТаиландеНагадваем!

15-16 верасня бягучага года дзве каманды робататэхнікаў гімназіі-інтэрната г. Мядзела прынялі ўдзел у нацыянальным этапе Сусветнай алімпіяды робатаў WRO-2018. Дзяніс Барыеў і Георгій Марозаў спаборнічалі ў малодшай узроставай групе асноўнай катэгорыі, а Андрэй Маліноўскі і Арцём Чаўлытка — у сярэдняй. Абедзве каманды поўнасцю выканалі асноўнае заданне і сталі пераможцамі ў сваіх узроставых групах. Хлопцы ўзнагароджаны залатымі медалямі нацыянальнага этапа Сусветнай алімпіяды робатаў і прадставяць Рэспубліку Беларусь на заключным (міжнародным) этапе, які пройдзе 16-18 лістапада гэтага года ў г. Чыанг-Май (Тайланд).

А вось і першыя навіны! Учора ноччу нашы хлопцы выляцелі з Мінска, а сення ўжо прызямліліся для перасадкі ў Будапешце! Мы будзем трымаць вас у курсе ўсіх навін с іх вялікага паддарожжа!