МНАГАДЗЕТНАЯ сям’я Наталлі Заякінай з к. п. Нарач датэрмінова выкарыстала сямейны капітал на паляпшэнне жыллёвых умоў

549

У сям’і Наталлі Заякінай выхоўваецца пяцёра дзяцей. Старэйшы сын Дзмітрый — дзесяцікласнік. Мацвей займаецца ў 3 класе Нарацкай СШ №2. Цімафей ходзіць у дзіцячую дашкольную ўстанову, а двухгадовы Захар і трохмесячная Аміна знаходзяцца з матуляй дома.

— Атрымалі кааператыўную двухпакаёвую кватэру ў курортным пасёлку, калі было ў нас двое дзяцей. Калі нарадзіўся чацвёрты сын, ільготны крэдыт, які выдаваўся на яе будаўніцтва, нам пагасілі, — кажа Наталля Эдуардаўна. — Але разам з тым само сабой узнікла пытанне наконт паляпшэння жыллёвых умоў. Для яе вырашэння Нарацкі сельскі выканаўчы камітэт прапанаваў пабудаваць яшчэ адну кааператыўную кватэру ў гэтым жа мікрараёне.

МНАГАДЗЕТНАЯ сям’я Наталлі Заякінай з к. п. Нарач датэрмінова выкарыстала сямейны капітал на паляпшэнне жыллёвых умоў

Згодна з нормамі, на метры, якіх не хапала на ўсіх членаў сям’і,  Наталлі Эдуардаўне і яе блізкім выходзіла двухпакаёвая кватэра. Але на сямейным савеце вырашылі будаваць трохпакаёўку.Унеслі першапачатковы ўзнос. На тыя метры, на якія паляпшалі жыллёвыя ўмовы, ім дала дзяржава льготны крэдыт, а лішнюю плошчу закрываць вырашылі долевым крэдытаваннем. На гэта долевае крэдытаванне і папрасіла Наталля Заякіна выкарыстаць налічаны ёй сямейны капітал. З адпаведнай заявай звярнулася ў райвыканкам, дзе ёй пайшлі насустрач. Такім чынам, дзякуючы атрыманым 10000 долараў, яны і змаглі часткова пагасіць долевае крэдытаванне.

Задаволеная матуля бязмерна ўдзячна кіраўніцтву нашай дзяржавы, мясцовым уладам за ўвагу і падтрымку.

У сувязі з уступленнем у сілу з 01.01.2020 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 345 ад 18 верасня 2019 года “Аб сямейным капітале” праграма “Сямейны капітал” падоўжана на 2020-2024 гады. Паводле гэтага дакумента сродкі сямейнага капітала могуць быць выкарыстаны датэрмінова (незалежна ад часу, які прайшоў з даты назначэння сямейнага капітала) у Рэспубліцы Беларусь у поўным аб’ёме альбо па частках у безнаяўным парадку на наступныя мэты:

— на паляпшэнне жыллёвых умоў;

— на атрыманне на платнай аснове адукацыі;

    — на атрыманне платных медыцынскіх паслуг, аказваемых арганізацыямі аховы здароўя.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

На здымку: Наталля Заякіна з сынам Захарам.