Міліцыянер — прафесія мужных

92

Міліцыянер — прафесія мужныхУ АПОШНІЯ гады вырас прэстыж прафесіі міліцыянера, павысіліся давер грамадзян да супрацоўнікаў РАУС, узровень і якасць работы на даручаных участках. Асаблівая ўвага ў аддзеле ўнутраных спраў надаецца падрыхтоўцы кадраў і рабоце з маладымі супрацоўнікамі. Хацелася б, каб у міліцыю ішлі служыць дастойныя грамадзяне, здольныя абараняць закон, інтарэсы жыхароў раёна, у любую хвіліну прыйсці на дапамогу.

Супрацоўнікаў для службы ў міліцыі рыхтуюць Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі вышэйшы каледж Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Тут студэнты забяспечваюцца бясплатным абмундзіраваннем, пражываннем і харчаваннем на ўвесь перыяд навучання. Атрымліваюць высокую стыпендыю. У гэтых установах адукацыі працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі. Ёсць шырокія магчымасці для самаадукацыі, заняткаў навукова-прыктычнай дзейнасцю і спортам. Акадэмія МУС і Магілёўскі вышэйшы каледж з’яўляюцца вузамі першага патоку. Калі вам не ўдасца сюды паступіць, ёсць магчымасць падаць дакументы ў іншую вышэйшую ўстанову, дзе патрабуюцца сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па тых жа прадметах.

Хто зацікавіўся дадзенай інфармацыяй, можа звярнуцца ў раённы аддзел унутраных спраў (вул. Крупскай 4, каб. 4, 9).

С. ПРОТАС.

Намеснік начальніка РАУС, падпалкоўнік міліцыі.