«Матрыкс» у лідэрах чэмпіянату вобласці па інтэлектуальных гульнях

147

АДБЫЎСЯ першы тур чэмпіянату вобласці па інтэлектуальных гульнях сезона 2010-2011 года сярод юні­ёраў. Члены каманды дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г. Мядзел» «Матрыкс» у гульні «Што? Дзе? Калі?» правільна адказалі на 32 пытанні, а ўсяго было 45. У выніку ў сваім рэгіёне (Маладзечанскі, Вілейскі, Валожынскі і Мя­дзельскі раёны) яны лідзіруюць з адрывам у 11 ачкоў. У абласной тур­нірнай табліцы з 55 каманд мядзель­скія гімназісты займаюць другое месца з аднолькавай колькасцю ачкоў, уступіўшы толькі па рэйтынгу камандзе «Алімп» з Жодзіна.