Матэрыяльная дапамога да школы аказана мнагадзетным сем’ям

195

Для падрыхтоўкі да школы мнагадзетныя сем’і раёна атрымалі матэрыяльную дапамогу на агульную суму 43 тысячы 225 рублёў, а гэта па 65 рублёў у разліку на аднаго вучня.

Дарэчы, на Мядзельшчыне жыве 309 мнагадзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца 665 вучняў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.