«Марыя — Маці нашай веры»

76

«Марыя — Маці нашай веры»БУДСЛАЎ і ліпень — гэтыя словы аб’ядноўваюцца ў адно цэлае і адначасова дапаўняюць адно аднаго. Штогод дзесяткі тысяч паломнікаў з Беларусі і ўсяго свету, пераадольваючы сотні кіламетраў пешшу, на веласіпедах і аўтамабілях, трапляюць у Будслаў, каб аддаць пашану і аддзячыць Маці Божай Будслаўскай, каб пакланіцца абразу Нябеснай Апякункі Беларусі. Фэсты заўсёды праходзяць велічна і ўрачыста. А сёлетні быў асаблівым — юбілейным. 400 гадоў таму падораны ў 1598 годзе Святым Айцом Кліментам VIII мінскаму ваяводзе Яну Пацу абраз Маці Божай быў ахвяраваны касцёлу ў Будславе і перанесены з касцёла святога Станіслава ў Даўгінаве на гэта святое месца. Але пра ўсё па парадку.

«Марыя — Маці нашай веры»Націраючы мазалі, змагаючыся са спякотай і смагай, начуючы ў добрых людзей ці проста пад зорным небам, крочылі пілігрымы да Маці Божай Будслаўскай, каб пакланіцца цудатворнаму абразу Маці Божай, папрасіць у Яе Божай ласкі і заступніцтва. Адны ішлі дзень-два, другія — тыдзень-два.

Па традыцыі кожную групу на парозе святыні вітаў кусташ санктуарыя айцец Віктар Бурлака. Ён акрапляў пілігрымаў асвечанай вадой і запрашаў у святыню. Людзі ўваходзілі ў касцёл, каб схіліцца перад абразом Маці Божай Будслаўскай, якая чакала іх, сваіх дзяцей, каб агарнуць бязмежнай любоўю. Кожны пілігрым, які пераадолеў не адзін дзесятак кіламетраў, імкнуўся да цудоўнага абраза прайсці на каленях, каб выказаць Маці Божай асаблівую пашану.

Першыя пілігрымы ў Будслаў прыехалі на веласіпедах з Лагойска, за імі — на аўтобусе з Жытоміра,«Марыя — Маці нашай веры» сярод пешых — з Полацка, затым шматлікая пілігрымка з Маладзечна, посная (на хлебе і вадзе, восьмая па ліку) з Мінска (46 чалавек). А вось прыбываюць да святыні пілігрымы з Нарачы. Тры дні яны былі ў дарозе. Як расказаў айцец Бярнард Радзік, гэта XVIIІ пешая пілігрымка. Больш за 240 чалавек прыйшлі да Найсвяцейшай Маці з просьбамі, надзеяй, што праз Яе магутнае заступніцтва яны будуць выслуханы Найвышэйшым.

Прыпякала сонейка, пілігрымы, пераадолеўшы шматлікія кіламетры, радасна спявалі. Быццам і не было дарогі і стомы. У парку насупраць святыні ўладкоўвалі свае палаткі прадаўцы рэлігійнай літаратуры і сувеніраў. Здаецца, усё было звычайна. «Марыя — Маці нашай веры»Але варта звярнуць увагу на ластавак, якія вельмі нізка кружыліся над зямлёй. А гэта азначае, што павінен быць дождж. І ён не прымусіў сябе доўга чакаць, а распачаўся імгненна. Прычым узрастаў з кожнай хвілінай, пераўтвараючыся ў суцэльную вадзяную сцяну. Моцны вецер зрываў палаткі, здаецца, быў здольны зваліць чалавека з ног. У парку яго напору не вытрымала дрэва. У гэты час да святыні прыйшлі пілігрымы з Баранавічаў, Ракава. Зразумела, усе яны былі мокрыя да ніткі. Але іх твары свяціліся радасцю, шматдзённая вандроўка закончылася.«Марыя — Маці нашай веры»

— І асвечанай вадой не трэба акрапляць пілігрымаў, за мяне гэта зрабіў Пан Бог, — усміхаецца айцец Віктар Бурлака.

Дзесьці ў 16 гадзін удзельнікі пілігрымкі «Ракаў — Будслаў» унеслі ў Нацыянальны санктуарый копію абраза Маці Божай Будслаўскай, якая здзяйсняла перэгрынацыю па дыяцэзіях Беларусі. Перэгрынацыя абраза трывала ў Беларусі з 5 кастрычніка 2012 года. За гэты час ён прайшоў усе дыяцэзіі нашай краіны. Парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы стала апошнім прыпынкам копіі абраза на шляху да Будслава. Адтуль 2 ліпеня ў санктуарый вырушыла «Марыя — Маці нашай веры»пілігрымка-працэсія, удзельнікі якой неслі копію абраза ў Даўгінава, каб адтуль разам з іншымі пілігрымамі ўнесці яго ў Будслаў на ўспамін аб падзеі перанясення абраза з Даўгінава, якое адбылося 400 гадоў таму.

Яшчэ адна знакавая падзея гэтага фэсту. Каля васемнаццаці гадзін у Будслаў прыбылі рэліквіі Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па парафіях нашай краіны. Перэгрынацыя пад дэвізам «Маё пакліканне — гэта любоў» пачалася 1 чэрвеня і завершыцца 28 жніўня. Яе місійнае падарожжа, як не дзіўна, распачалося пасля смерці — у парэштках. Першая перэгрынацыя адбылася ў 1947 годзе па парафіях Францыі. У апошнія гады«Марыя — Маці нашай веры» перэгрынацыя рэліквій святой прайшла ў суседніх краінах: Польшчы, Літве, Эстоніі, Расіі, ва Украіне. Святая ў сваіх парэштках пабывала амаль ва ўсім свеце. А Беларусь стала 76-й краінай, якая прымае гэтыя рэліквіі. Рэліквіярый з парэшткамі святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ўяўляе сабой аздоблены масіўны саркафаг даўжынёй у 150 сантыметраў, шырынёй — 95, вышынёй — 85 сантыметраў. Яго вага больш за 140 кілаграмаў. Пастаянна ён знаходзіцца ў кляштары кармелітаў «Марыя — Маці нашай веры»босых у Лізьё. Таму гонар несці рэліквіярый з парэшткамі святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса выпаў пілігрымам Нарачанскай і Мядзельскай парафій, над якімі апякуюцца кармеліты босыя.

У васемнаццаць гадзін распачынаецца Святая імша для пілігрымаў. Да моладзі, якая прысутнічала на юбілейных урачыстасцях, звярнуўся спецыяльны легат Святога Айца Францішка, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран.

— Дарагія юнакі і дзяўчаты, я вельмі рады быць сёння з вамі, — кажа кардынал. — Я вельмі рады вітаць вас напрыканцы вашай пілігрымкі, таму што вы — будучыня гэтай вялікай краіны…«Марыя — Маці нашай веры»«Марыя — Маці нашай веры»

Згадваючы пра абраз Маці Божай, які ўбачыў у будслаўскай святыні, іерарх падкрэсліў, што гэта святая выява дае «моц для таго, каб быць сапраўднымі, поўнымі веры хрысціянамі ў любых акалічнасцях». Марыя, па словах кардынала, — Маці Божая, але Яна «належыць таксама і да нашага чалавечага роду», «ведае нашы цяжкасці» і «дае нам прыклад лагоднай веры ў Езуса Хрыста» — а гэта лагода «паходзіць ад Яе блізкасці з Езусам».

Кардынал заклікаў маладых католікаў ісці зноў туды, дзе яны жывуць, і сваімі паводзінамі абвяшчаць Езуса Хрыста.

Затым да прысутных звярнуўся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх прывітаў пілігрымаў з розных дыяцэзій, якія не пабаяліся ні спякоты, ні дажджу, ні ветру, прыбыўшы ў Будслаў.

— Ваша Эмінэнцыя, Вы знаходзіцеся ў сэрцы каталіцкага духоўнага жыцця Беларусі, і я дзякую Вам за гэта, — сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч, звяртаючыся да кардынала Тарана. Мітрапаліт выказаў спадзяванне, што прысутнасць кардынала ў Беларусі ў якасці легата Святога Айца дапаможа шматлікім маладым вернікам, прысутным на гэтых урачыстасцях, несці святло веры ў свет.«Марыя — Маці нашай веры»

Затым пачалася Святая імша, якую цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. У гаміліі Пінскі ардынарый заклікаў прысутных вернікаў даверыць Маці Божай усе свае справы, якія прынеслі да Яе ў пілігрымцы.

— Давяраю Ёй і я разам з біскупам Казімірам справы нашай Пінскай дыяцэзіі, — дадаў біскуп. — Святары няхай давераць Ёй свае парафіі, розныя ініцыятывы, якія распачынаюць, справу свайго збаўлення і духоўнае дабро сваіх парафіян. Бацькі няхай давераць свае сем’і, праблемы выхавання, будучыню дзяцей, пытанні, звязаныя з забеспячэннем сем’яў і ўладкаваннем на працу. Маладыя дзяўчаты няхай схіляцца да Яе далоней, каб захаваць сваю «Марыя — Маці нашай веры»чысціню, хворыя няхай прынясуць свае цярпенні і раны з просьбай, каб Марыя іх загаіла. Дзеці няхай прыносяць Ёй сваю цнатлівасць, каб Яна ахоўвала іх. Бедныя няхай прыносяць сваю бяду, каб ім дапамагала. Сумныя — свае праблемы, каб іх суцешыла. Асобы восені жыцця няхай прыносяць свае спрацаваныя сэрцы, каб Марыя іх сагрэла, і слёзы — каб іх выцерла.

Падчас Святой імшы групе вернікаў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец удзялілі сакрамэнт канфірмацыі.

Затым адбылося прадстаўленне пілігрымак. Баранавічы, Полацк, Мінск, Ружаны, Ракаў, Жодзіна,«Марыя — Маці нашай веры» Гродна, Барысаў, Ліда, Браслаў, Маладзечна, Вілейка, Гудагай, Нарач, Глыбокае — гэта далёка не поўны пералік тых мясцін, адкуль прыйшлі ці прыехалі пілігрымы. Акрамя таго, з Польшчы прыехала шэсць байкераў, былі пілігрымы з Італіі, Украіны, Германіі, Францыі…

Варта назваць і такі факт: 400 кіламетраў у гонар 400-годдзя Будслаўскай святыні на веласіпедах пераадолелі пілігрымы з Гродна. Салезіянская маладзёжная евангелізацыйная пілігрымка ў Будслаў, у якой крочыла салезіянская моладзь з Беларусі і Расіі, была арганізавана са Смаргоні. І падобных прыкладаў можна прыводзіць шмат.

«Марыя — Маці нашай веры»Затым распачаліся Марыйныя Нешпары, Крыжовы шлях вакол парку, Акафіст, які ўзначаліў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Апоўначы перад будслаўскай святыняй адбылася Святая імша, якую цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Але спачатку дзесяткі тысяч людзей з запаленымі свечкамі абыходзяць вакол парку. Нібы жывая вогненная рака плыве перад базілікай. Гэта прыгожы і велічны момант, які абавязкова трэба пабачыць на свае вочы, каб адчуць гісторыю і ўрачыстасць свята Маці Божай Будслаўскай. Святары, сёстры законныя і вернікі прайшлі ў працэсіі са свечкамі. Відовішча, якое заварожвае: ноч, цемра, а ў ёй пад прыгожы спеў рухаюцца сотні кропачак-агеньчыкаў, і над усім гэтым велічна ўзвышаецца касцёл.

Імша закончылася. Але храм не апусцеў. На працягу ночы праходзіў малебен. У палатачным«Марыя — Маці нашай веры» гарадку праводзілася маладзёжная праграма. У 6 гадзін раніцы айцы бернардзіны ў касцёле цэлебравалі Святую імшу. Затым былі падведзены вынікі конкурсу «Будслаў — прызнанне ў любові», які арганізаваў часопіс «Ave Maria». Пераможцаў адзначылі прызамі. Галоўная Святая імша ўрачыстасці распачалася ў 11 гадзін. Літургію ўзначаліў спецыяльны легат Святога Айца Францішка старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран.

У імшы ўдзельнічалі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш «Марыя — Маці нашай веры»Кандрусевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі ксёндз прэлат Францішак Кісель, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, іерархі з іншых краін, прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы і іншых веравызнанняў. На імшу прыбылі старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, дыпламатычных місій.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка агучыў прывітальнае слова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам будслаўскіх урачыстасцей.

— Паважаныя суайчыннікі! Віншую вас і шматлікіх гасцей Беларусі з 400-годдзем прыбыцця«Марыя — Маці нашай веры» цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў. Рымска-каталіцкая Царква за час існавання на беларускай зямлі аказала значны ўплыў на адметнасць культуры і гістарычнага лёсу нашага народа. Сапраўдным сімвалам непахіснасці веры і адданасці людзей традыцыям хрысціянства стаў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Штогод у Будслаў сцякаюцца дзесяткі тысяч паломнікаў, каб наблізіцца да свяшчэннай заступніцы Беларусі, атрымаць «Марыя — Маці нашай веры»ад Маці Божай духоўную падтрымку. Яна нясе спрадвечную праўду дабра, міласэрнасці і любові, дапамагае аб’ядноўваць прадстаўнікоў розных пакаленняў, моладзь і сталых, будучыню і мінулае, наватарства і традыцыю, каб узбагачаць новым зместам сучаснасць. Урачыстасці ў гэтым благаслаўлёным месцы напаўняюць сэрцы гонарам і радасцю за нашу краіну. Няхай велічнасць і значнасць свята адчуваюць новыя пакаленні вернікаў і праз стагоддзі гучыць у Будславе малітва за Беларусь, за яе народ. Шчыра жадаю ўсім вам здароўя, шчасця, дабрабыту і плёну ва ўсіх справах, — гаворыцца ў віншаванні.

«Марыя — Маці нашай веры»Гамілію прамовіў легат Святога Айца кардынал Жан-Луі Таран.«Марыя — Маці нашай веры»

— Для мяне вялікая духоўная радасць быць тут ад імя папы Францішка, — сказаў кардынал і падзякаваў удзельнікам за тое, што яны ў такой вялікай колькасці прыбылі ў Будслаў.

Падчас імшы легат Папы ад імя Святога Айца ўдзяліў усім прысутным, якія знаходзяцца ў стане ласкі, прынялі святую Камунію і вольныя ад прывязанасці да грахоў, Пантыфікальнае благаслаўленне, якое дае магчымасць атрымаць поўны адпуст.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч разам з усімі прысутнымі вернікамі прамовіў Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі. Таксама падчас літургіі адбылося ўрачыстае развітанне з рэліквіямі святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса.

«Марыя — Маці нашай веры»Затым адбылося гашэнне маркі, выдадзенай з нагоды будслаўскага юбілею. У цырымоніі прынялі ўдзел кардынал Жан-Луі Таран, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура.

На заканчэнне літургіі прагучалі звароты старшыні аблвыканкама Барыса Батуры, прадстаўніка Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта протаіерэя Аляксандра Шымбалёва і Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Мітрапаліт узнёс падзяку Богу і Найсвяцейшай Панне Марыі за магчымасць святкаваць юбілейныя«Марыя — Маці нашай веры» будслаўскія ўрачыстасці, падзякаваў кардыналу за цэлебрацыю Святой імшы, Апостальскаму Нунцыю ў Беларусі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці за «вялікі ўнёсак у візіт легата Папы, падрыхтоўку і правядзенне будслаўскіх урачыстасцей». Шчырыя словы падзякі выказаў іерарх губернатару Барысу Батуру за дапамогу ў рамонце базілікі.

На заканчэнне кардынал Жан-Луі Таран адзначыў:

— Я мушу пераканаць Святога Айца Францішка ў тым, што ён павінен сюды прыехаць. Тут я ўбачыў жывы Касцёл, які імкнецца ў будучыню.

Так, з кожным годам вядомасць будслаўскага свята ў свеце расце. Дапамагаюць у гэтым і сучасныя тэхналогіі: сёлета за падзеямі фэсту жадаючыя маглі сачыць з дапамогай відэатрансляцыі ў інтэрнэце.

«Марыя — Маці нашай веры»…Вось і скончыліся ўрачыстасці. Разыходзіліся людзі. Развітальна махаючы рукамі, пакідалі аграгарадок веласіпедысты, ад’язджалі байкеры. Вернікі развітваліся з Будславам, каб зноўку жыць чаканнем сустрэчы, якая адбудзецца праз год.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

На здымках: 1. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і кардынал Жан-Луі Таран; 2. Старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура ў час цырымоніі гашэння юбілейнай маркі «400-годдзе прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў»; 3. Пілігрымка «Нарач-Будслаў»; 4. Веласіпедная пілігрымка «Мінск-Будслаў» на чале з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам; Моманты свята.

Фота аўтара і Аляксандра Высоцкага.«Марыя — Маці нашай веры»