Маладое папаўненне ў сістэме аховы здароўя

289

У жніўні прыбылі на працу ў сістэму аховы здароўя Мядзельшчыны маладыя спецыялісты. З іх чатыры ўрачы: два агульнай практыкі, стаматолаг і псіхіятр-нарколаг. Калектыў папоўнілі таксама пяць інтэрнаў: тры ўрачы агульнай практыкі і два — педыятры. Прыступілі да самастойнай працы дзевяць выпускнікоў сярэдніх спецыяльных медустаноў: медсёстры, акушэрка, памочнік урача і фельчар-лабарант. Маладое папаўненне атрымала размеркаванне ў лячэбныя ўстановы Мядзела, Свіры, Нарачы, Сватак.