Летась вытворчасць прамысловай прадукцыі на Мядзельшчыне склала 107,7% да ўзроўню 2020 года

57

ПА інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення сталічнай вобласці, летась вытворчасць прамысловай прадукцыі ў нашым раёне склала 107,7% да ўзроўню 2020 года.

На пачатак студзеня запасаў гатовай прадукцыі на складах арганізацый мелася ў фактычных адпускных цэнах на 214 тысяч рублёў, альбо 17% ад сярэднямесячнай вытворчасці. Аб’ём адгружанай прадукцыі ў фактычных цэнах склаў 15 млн рублёў, у тым ліку інавацыйнай — 42 тыс. рублёў.

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com