Лепшы вадзіцель школьнага аўтобуса на Мядзельшчыне — Пётр Норка са Старлыгскага ВПК

179

У рамках падрыхтоўкі да конкурса на званне “Лепшага вадзіцеля школьнага аўтобуса Мінскай вобласці” адбыліся адборачныя раённыя спаборніцтвы. Прайшлі яны на базе Цэнтра бяспекі дарожнага руху, які размяшчаецца ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Спаборніцтва складалася з тэарэтычнай часткі, якая ўключала экзамен на камп’ютары, і практычных заданняў.

Лепшыя вынікі сярод вадзіцеляў паказаў Пётр Норка са Старлыгскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. Ён і будзе прадстаўляць наш раён на абласным конкурсе, які адбудзецца 25 жніўня ў Лагойску.