Крывіцкая школьніца выступіла сярод трохсот спартыўных талентаў краіны

249

У Мінску адбыўся фінал рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства «300 талентаў для Каралевы». Сярод трохсот вучняў другіх-чацвёртых класаў з розных куткоў Беларусі ўдзельнічала ў ім і адзіная прадстаўніца Мядзельшчыны: другакласніца Крывіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Алена Ахрэм.

У спаборніцкай праграме Алена ўдзельнічала ў трох дысцыплінах: кіданне мяча, скачок у даўжыню з месца, бар’ерны бег.

На фінал запрасілі і педагогаў, якія трэніравалі дзяцей. У тым ліку настаўніка фізічнай культуры і здароўя Крывіцкага ВПК Дзмітрыя Дурэйку.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

Крывіцкая школьніца выступіла сярод трохсот спартыўных талентаў краіны